Палітычныя зачысткі дабраліся да Пружанаў, некалькі чалавек затрыманыя

Паводле непацверджанай інфармацыі, усяго ў Пружанах затрыманыя чатыры чалавекі, пра двух вядома дакладна, піша «Вясна». 

29.07.2022 / 17:17

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне дырэктара швейнай фірмы Сяргея Вакульчыка. У «пакаянным відэа» 45-гадовы мужчына кажа, што быў затрыманы за тое, што на сваёй старонцы ў Аднакласніках размясціў фотаздымак з нейкай не ўпадабанай сілавікамі сімволікай. Паведамляецца, што Сяргею прызначылі 15 сутак арышту.

Таксама вядома пра затрыманне былога следчага Максіма Куроўскага. Яго, па папярэдніх звестках, затрымалі за каментарыі ў інтэрнэце.

Раней былі праведзеныя масавыя затрыманні ў суседніх з Пружанамі раённых цэнтрах Брэсцкай вобласці — Драгічыне і Іванаве.

Чытайце таксама:

У Драгічыне затрымалі больш за 20 чалавек, большасць з іх — прадпрымальнікі. Што яшчэ вядома

Пілі каву затрыманага ў перапынках паміж збіццём. Падрабязнасці палітычнай зачысткі ў Іванаве

Nashaniva.com