Мікалая Аўтуховіча сёння не было на працэсе, адвакатка не змагла даведацца пра стан яго здароўя

Сёння на судовым паседжанні Мікалая Аўтуховіча, які галадае ўжо 18 дзён, не было. Сваякі і нават адвакат не ведаюць, што з ім і ў якім ён цяпер стане.

28.07.2022 / 21:49

«Паседжанне скончылася каля 18:00. Адвакату не ўдалося даведацца пра стан здароўя бацькі. Начальнікаў турмы і медчасткі ўжо не было на працоўных месцах», — паведаміла дачка Аўтуховіча.

Мікалай Аўтуховіч 18-ы дзень трымае «сухую» галадоўку. Ці выклікалі зняволенаму хуткую, як ён прасіў на мінулым пасяджэнні, невядома.

Чытайце таксама:

Аўтуховіч падаў ад слабасці і прасіў выклікаць хуткую, суддзя адмовіў са словамі: Вам проста трэба паесці

Мікалай Аўтуховіч на адзінаццаты дзень сухой галадоўкі з цяжкасцю можа сядзець

Nashaniva.com