39% украінцаў страцілі працу з пачатку вайны

Апытанне сацыялагічнай групы «Рэйтынг» паказала, што сёння сярод тых украінцаў, хто меў працу да вайны, працуюць 59%.

27.07.2022 / 20:39

З гэтых 59% паўнавартасна працуюць 34%, аддалена або часткова — 19%, яшчэ 6% знайшлі сабе новую працу.

У той жа час узрасла колькасць тых, хто працу ўсё ж страціў цалкам — з 35% у чэрвені да 39% у ліпені. Сярод апошніх больш за ўсё жыхароў усходу Украіны, жанчын, самых бедных, якія працуюць у прыватным сектары або якія мелі ўласную справу, а таксама ўнутрана перамешчаных асоб.

Палова тых, хто працуе, атрымліваюць зарплату меншую, чым да вайны, на 10 і больш працэнтаў. У 43% зарплата не змянілася, а ў 9% нават вырасла.

Nashaniva.com