У Гродне затрымалі ўладальніка гасцініцы для жывёлаў Паўла Свірбутовіча

Пра затрыманне Свірбутовіча піша «Вясна».

27.07.2022 / 17:57

У «пакаянным» відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, 38-гадовы мужчына «прызнаецца» ў тым, што нібыта распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы, якія абражаюць Лукашэнку, і зрабіў рэпост запісу, у якім былі персанальныя звесткі больш за 100 міліцыянтаў.

Nashaniva.com