Кіруючая кааліцыя Фінляндыі выступіла за забарону выдачы расіянам віз

Візавыя абмежаванні для расійскіх турыстаў падтрымалі ў сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі (СДП), Кааліцыйнай партыі, партыі «Сапраўдныя фіны» і «Фінляндскім цэнтры», паведамляе РБК са спасылкай на фінскую тэлекампанію Yle.

25.07.2022 / 19:17

Асноўныя парламенцкія партыі Фінляндыі выступілі за адмову ад выдачы турыстычных віз расіянам з-за ваенных дзеянняў на Украіне, парламентарыяў апыталі агенцтва STT і тэлерадыёкампанія Yle.

«У гэтай сітуацыі ёсць рацыя спыніць выдачу расейцам турыстычных віз», — лічыць прадстаўнік Кааліцыйнай партыі Эліна Валтанен, яе словы прыводзіць Yle. Яна назвала «абсурдам» магчымасць для расейскіх грамадзян ездзіць на Захад «як ні ў чым не бывала».

Nashaniva.com