«Газпрам» абвясціў пра адключэнне яшчэ адной турбіны «Паўночнага патоку». Аб'ём прапампоўкі газу скароціцца да 20%

«Газпрам» выводзіць з эксплуатацыі яшчэ адзін газатурбінны рухавік «Паўночнага патоку — 1», усталяваны на кампрэсарнай станцыі «Партовая», паведамляе «Інтэрфакс».

25.07.2022 / 18:28

Турбіна спыняецца «ў сувязі са сканчэннем тэрміну міжрамонтнай напрацоўкі да капітальнага рамонту (у адпаведнасці з загадам Растэхнагляду і з улікам тэхнічнага стану рухавіка)», заявілі ў «Газпраме».

З 27 ліпеня, гаворыцца ў заяве канцэрна, сутачны аб'ём прапампоўвання газу складзе 33 мільёны кубаметраў.

Гэта азначае загрузку на 20% ад планавай магутнасці.

Nashaniva.com