Святлана Ціханоўская запрасіла ўсіх ахвотных на Канферэнцыю Новай Беларусі

«Вы казалі «збярыцеся разам і дайце голас усім» — і мы разам з партнёрамі, Каардынацыйнай Радай, BYPOL, НАУ, палітыкамі, грамадзянскімі ініцыятывамі, бізнэсамі, аналітыкамі і незалежнымі экспертамі збярэмся разам на Канферэнцыю Новай Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні дэмакратычнай лідаркі Беларусі. 

23.07.2022 / 19:05

Канферэнцыя пройдзе 8—9 жніўня ў Вільні.

Форма рэгістрацыі на Канферэнцыю адкрытая, і ў дадатак да гэтага Ціханоўская асабіста запрасіла прадстаўнікоў абсалютна розных сілаў і меркаванняў. Будуць абмеркаванні на наступныя тэмы:

Галоўным вынікам двух дзён працы павінна стаць тое, што ўдзельнікі разам дамовяцца, што рабіць далей — і будуць працаваць адзіным фронтам.

«Што важна — збяруцца не толькі палітыкі — але і журналісты, прадпрымальнікі, актывісты і аналітыкі, прадстаўнікі НДА, лекары, артысты, настаўнікі і спартоўцы. Мы дамо пляцоўку для абмеркавання пытанняў медыя, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. А галоўнае — усё гэта будзе даступна ў анлайн-трансляцыі. Мы будзем чытаць вашыя каментары і адказваць на вашыя пытанні. Мы будзем побач і разам».

Nashaniva.com