У Кракаве забілі 29-гадовага беларуса

Польская паліцыя затрымала вінаватага ў смерці 29-гадовага беларуса. Яго цела знайшлі мінулай ноччу ў цэнтры Кракава, паведамляе Rmf24.pl.

22.07.2022 / 12:55

Загінуў малады чалавек, 29-гадовы беларус, які некалькі гадоў працаваў у Польшчы. Яго цела каля трох гадзін ночы ўбачыў мінак, які і выклікаў паліцыю.

Патруль спрабаваў рэанімаваць мужчыну, аднак прыкмет жыцця ён не падаваў. Праз некаторы час прыехала і хуткая дапамога, лекар канстатаваў смерць. На целе мужчыны былі пашкоджанні.

29-гадовы беларус атрымаў удар і ўпаў, а злачынец уцёк. Праз некалькі гадзін яго затрымалі пад Кракавам.

Падазраваны — 59-гадовы жыхар Кракава, у мінулым вядомы баксёр.

Nashaniva.com