Расія ў спіс недружалюбных дадала яшчэ 5 краін. Тры з іх — славянскія і адна праваслаўная 

Урад Расіі пашырыў спіс недружалюбных краін, у дачыненні да якіх прымаюцца меры процідзеяння, паведаміла прэс-служба Кабінета міністраў. Пералік папоўнілі Грэцыя, Данія, Славенія, Харватыя і Славакія, піша ria.ru.

22.07.2022 / 12:33

У дакуменце пазначаная колькасць супрацоўнікаў, якіх амбасады і консульствы гэтых дзяржаў могуць прыняць на працу ў Расіі.

Так, Грэцыі ўсталявалі ліміт у 34 чалавекі, Даніі — 20, абмежаванне Славакіі — 16 чалавек. Славенія і Харватыя больш не могуць наймаць мясцовы персанал у свае дыпмісіі і консульскія ўстановы.

«Зацверджаны ўрадам пералік не з'яўляецца канчатковым і з улікам варожых дзеянняў замежных дзяржаў, накіраваных супраць расійскіх прадстаўніцтваў за мяжой, можа пашырацца», — гаворыцца ў паведамленні.

У маі мінулага года падобныя абмежаванні ўвялі ў дачыненні да дыпмісій ЗША і Чэхіі.

Гэтыя меры прадугледжаныя прэзідэнцкім указам ад 23 красавіка 2021 года.

Акрамя таго, у сакавіку 2022-га ўрад зацвердзіў спіс замежных дзяржаў і тэрыторый, якія здзяйсняюць у дачыненні да Расіі недружалюбныя дзеянні. У ім 48 краін: Албанія, Андора, Аўстралія, Вялікабрытанія, усе краіны ЕС, Ісландыя, Канада, Ліхтэнштэйн, Мікранезія, Манака, Новая Зеландыя, Нарвегія, Паўднёвая Карэя, Паўночная Македонія, Сан-Марына, Сінгапур, ЗША, Тайвань, Украіна, Чарнагорыя, Швейцарыя і Японія.

Nashaniva.com