Дацкая кампанія Danfoss сыходзіць з Беларусі і Расіі

Гэта адзін з лідараў у вытворчасці энергазберагальнага абсталявання — цеплавой аўтаматыкі, халадзільнай і прывадной тэхнікі, праграмных і воблачных тэхналогій.

22.07.2022 / 10:58

Кампанія падпісала пагадненне аб перадачы бізнэсу ў РФ і Беларусі мясцоваму менеджменту. Пасля закрыцця здзелкі ў верасні Danfoss больш не будзе працаваць у гэтых краінах.

Пастанова была прынятая яшчэ 1 красавіка ў сувязі з вайной ва Украіне, але дакументы падпісаныя толькі ў ліпені.

Nashaniva.com