Нямецкі футбольны клуб «Кёльн» заклікаў УЕФА выключыць беларускія клубы з еўракубкаў

Адпаведная заява была накіраваная кіраўніку арганізацыі Аляксандру Чэферыну і ў Нямецкі футбольны саюз, паведамляе прэс-служба «Кёльна».

21.07.2022 / 12:16

«Кёльн» згуляе ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, дзе можа патэнцыйна сустрэцца з клубамі з Беларусі, тэрыторыя якой выкарыстоўваецца Расіяй для агрэсіі супраць Украіны.

Беларускія клубы, у адрозненне ад расійскіх, не выключылі з еўрапейскіх турніраў, але хатнія матчы яны вымушаныя праводзіць на нейтральных палях і без заўзятараў.

Nashaniva.com