Польскі дальнабойнік хацеў даць хабар беларускаму мытніку, яго затрымалі

Супраць 57-гадовага грамадзяніна Польшчы распачалі крымінальную справу за спробу даць хабар (частка 1 артыкула 14 і частка 1 артыкула 431 КК) супрацоўніку Брэсцкай мытні, паведамляе Генпракуратура.

20.07.2022 / 21:42

Як піша ведамства, 12 ліпеня кіроўца-міжнароднік з грузам заязджаў з Польшчы ў Беларусь праз пункт пропуску «Казловічы» і разам з дакументамі перадаў мытніку хабар у памеры 100 еўра за «выкананне дзеянняў па службе, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю».

Супрацоўнік мытні адмовіўся прымаць грошы і выклікаў міліцыю.

Кіроўца растлумачыў, што ягоныя дакументы не адпавядалі патрабаванням мытні і ён вырашыў даць хабар, каб давезці груз да пункта перагрузкі ў Беларусі, піша пракуратура. Кіроўцу ўзялі пад варту.

Nashaniva.com