ЗША адправяць ва Украіну яшчэ чатыры ракетныя сістэмы HIMARS

Пра гэта паведаміў міністр абароны ЗША Лойд Осцін.

20.07.2022 / 15:28

Такім чынам, як удакладняе журналіст ABC Луіс Марцінес, ва Украіны з улікам новых паставак будзе 16 HIMARS.

Першыя HIMARS дазволілі Украіне атакаваць склады боепрыпасаў у тыле Расіі, такіх удараў ужо было некалькі дзясяткаў.

На днях стала вядома, што Украіна вядзе перамовы аб пастаўцы снарадаў з далёкасцю стрэлу да 300 км.

Nashaniva.com