Эрдаган прымусіў Пуціна чакаць хвіліну ВІДЭА

Падчас візіту ў Тэгеран Пуцін апынуўся ў той жа сітуацыі, у якую раней сам часта змяшчаў сваіх гасцей.

20.07.2022 / 11:22

Those 50 seconds that Erdogan made Putin wait, looking frazzled in-front of cameras say plenty of how much has changed after Ukraine: pic.twitter.com/giGirqaYYP

— Joyce Karam (@Joyce_Karam) July 19, 2022

Спачатку на сустрэчы з іранскім аяталой яго пасадзілі на вельмі далёкай адлегласці ад гаспадара. Гэта стварала ўражанне не перамоваў, а аўдыенцыі.

А перад сустрэчай з прэзідэнтам Турцыі Эрдаганам Пуціну давялося чакаць свайго калегу. Спазненні ж, змушэнне суразмоўцаў чакаць, былі фірмовым стылем прэзідэнта Расіі.

Nashaniva.com