Парламент Шры-Ланкі абраў новага прэзідэнта

Новым кіраўніком дзяржавы стаў Раніл Вікрамасінгхе, які раней быў прэм'ерам краіны, а пасля пачатку крызісу стаў в. а. абавязкі прэзідэнта

20.07.2022 / 10:37

Папярэдні прэзідэнт Гатабая Раджапакса збег з краіны ў выніку пратэстаў на фоне моцнага эканамічнага крызісу. Ён спачатку вылецеў на Мальдывы, а потым у Сінгапур.

Nashaniva.com