Вось чаму нельга штодзень есці адно і тое ж

Сучасны свет навязвае высокі тэмп жыцця і прымушае працаваць на высокай хуткасці. Таму людзі часта адмаўляюцца ад карысных звычак — напрыклад, ад звычкі есці разнастайныя стравы. Якія гэта прынясе наступствы?

19.07.2022 / 16:29

Фота: pixabay.com

Рэгулярнасць у харчаванні — гэта не заўсёды дрэннае рашэнне. Напрыклад, добра, калі вы можаце прымаць ежу ў адны і тыя ж прамежкі дня, калі не прапускаеце сняданак, абед і вячэру. Такая звычка дапамагае рэгуляваць рытм працы арганізма і палягчае некаторыя біяхімічныя працэсы, піша onet.pl.

Можа падацца, што калі есці адны і тыя ж прадукты, гэта таксама карысна для здароўя. Насамрэч гэта не так, нават калі ваш рацыён складаецца з выключна карысных прадуктаў. Аднастайнае харчаванне дрэнна ўплывае на разнастайнасць мікраарганізмаў у кішэчніку, неабходную для здароўя ўсяго арганізма.

Добры спосаб паклапаціцца пра кішэчную мікрафлору — есці 30 розных відаў раслін кожны тыдзень. Гэтая лічба можа здавацца вельмі вялікай, але насамрэч вы маеце выбар з усіх магчымых відаў садавіны, гародніны, арэхаў, злакаў і спецый.

Рэч не толькі ў кішэчных бактэрыях, але і ў харчовай каштоўнасці прадуктаў. На яе ўплывае сезоннасць прадуктаў і ўмовы іх вырошчвання, таму ў розны час года варта есці розную ежу. Навукоўцы сумняваюцца, што можна задаволіць харчовыя патрэбы арганізма, калі заўсёды есці адно і тое ж, але яны не супраць таго, каб вы елі любімую ежу часцей.

Ёсць вельмі карысныя прадукты, якія, калі іх есці шмат, могуць нашкодзіць здароўю. Возьмем, напрыклад, брокалі — у вялікіх колькасцях гэты безумоўна дыетычны прадукт можа выклікаць павелічэнне вагі і запор. Не трэба забываць і пра тое, што занадта вялікае ўжыванне вітамінаў можа мець свае дрэнныя наступствы.

Як жа зрабіць харчаванне больш разнастайным?

Лічыце гэтыя прадукты здаровымі? Гэта міф

Даследаванне: мужчынам да 40 гадоў нельга піць больш за чарку (не келіх!) піва ў дзень

Nashaniva.com