Ва Украіне арыштавалі тры беларускія цеплавозы, якія падвозілі расійскія войскі

Служба бяспекі Украіны арыштавала тры цеплавозы Беларускай чыгункі, якія, як сцвярджаецца, транспартавалі акупацыйныя расійскія падраздзяленні. Арыенціровачны кошт заблакаванай маёмасці складае больш за 70 млн грыўняў (каля 2,4 мільёна даляраў).

18.07.2022 / 17:45

Паводле інфармацыі следства, лакаматывы былі задзейнічаныя для перавозкі асабовага складу, узбраення, вайсковай тэхнікі і сродкаў тылавога забеспячэння захопнікаў да паўночных межаў нашай краіны. У далейшым яны бралі ўдзел у баявых дзеяннях супраць украінскіх сілаў абароны на тэрыторыі Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей.

Падчас следча-аператыўных дзеянняў супрацоўнікі СБУ вызначылі месцазнаходжанне гэтых цеплавозаў на тэрыторыі Кіеўскай вобласці і ідэнтыфікавалі іх выкарыстанне ў злачынствах супраць Украіны. Цяпер ідзе перадача гэтых транспартных сродкаў у распараджэнне Нацыянальнаму агенцтву па пытаннях выяўлення, вышуку і кіравання актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў (АРМА).

Nashaniva.com