Ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе захэйцілі дэпутата-лукашыста, які прыйшоў на пасяджэнне ў вайсковай форме

Дэпутат Вярхоўнай Рады Яўген Шаўчэнка, вядомы беларусам па актыўнай падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, прыйшоў на чарговае пасяджэнне парламента ў вайсковай форме, сказаўшы, што служыць у выведцы.

18.07.2022 / 16:39

Калегі гэтага кроку не ацанілі і ўступілі з Шаўчэнкам у сварку, заяўляючы, што парламент — не тое месца, дзе трэба хваліцца вайсковай формай. 

Урэшце Шаўчэнка мусіў пакінуць залу, каб пераапрануцца, але так у гэты дзень у яе больш і не вярнуўся.

Пазней ён апублікаваў пасведчанне Галоўнага разведвальнага ўпраўленне Мінабароны як доказ таго, што ён сапраўды служыць у разведцы. Прыехаў жа ў Раду ў форме ён, маўляў, толькі таму, што не ведаў пра забарону насіць яе ў зале. Назаўтра паабяцаў прыйсці ў цывільным.

Nashaniva.com