Мінабароны РФ упершыню пракаментавала ўдары па Вінніцы

У заяве ваеннага ведамства пацярпелы ад удару Дом афіцэраў названы «гарнізонным Домам афіцэраў» — нягледзячы на тое, што будынак выкарыстоўваўся як канцэртная пляцоўка. У дзень удару там павінна была выступіць спявачка Roxolana.

15.07.2022 / 13:13

У Мінабароны сцвярджаюць, што ў «гарнізонным доме афіцэраў» праходзіла нарада, на якой нібыта абмяркоўвалася перадача УСУ партыі вайсковай тэхнікі — з удзелам «замежных пастаўшчыкоў»

«У выніку ўдару ўдзельнікі нарады знішчаныя», — заявілі ў Мінабароны.

У выніку ўдараў па Вінніцы загінулі 23 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 117 чалавек. 66 чалавек шпіталізаваныя, з іх 34 у цяжкім стане. Адной з пацярпелых — 33-гадовай Ірыне Дзмітрыевай — пры ракетным удары адарвала нагу. Яе чатырохгадовая дачка загінула.

Nashaniva.com