Масавыя затрыманні прайшлі ў Драгічыне, вядома пра як мінімум 10 чалавек

Берасцейскай «Вясне» стала вядома пра як мінімум 10 затрыманых учора ў Драгічыне. Магчыма, затрыманні працягваюцца і сёння.

14.07.2022 / 20:42

Калаж са скрыншотаў відэа з праўладных тэлеграм-каналаў

Узброеныя сілавікі ў цывільнай вопратцы правялі ў горадзе вобшукі і канфіскавалі знойдзеныя грашовыя сродкі. Тых, каго не засталі дома, шантажавалі праблемамі для родных. Некаторыя ўжо атрымалі прысуды ў выглядзе сутак і штрафаў.

Меркавана, сярод затрыманых — Малашыцкія Андрэй і Ірына.

Учора масавыя затрыманні прайшлі і ў суседнім райцэнтры Іванава.

Чытайце таксама:

«Дзевяць чалавек затрымалі, а сабаку застрэлілі». Што адбылося ўчора ў Іванаве на Брэстчыне?

Nashaniva.com