Прапанова здымных кватэр у Мінску вырасла на 70% проці года таму

Колькасць кватэр у межах горада, якія можна было арандаваць, аказалася на 70% большай, чым у чэрвені 2021 года, і гэта новы рэкорд прапановы.

14.07.2022 / 16:15

Пра гэта сведчыць аналітыка партала Realt.by.

Звычайна на пачатку лета попыт на арэнднае жыллё ўзрастае, але сёлета пошукавая актыўнасць была «пасрэднай», лічаць эксперты. У прыватнасці, за чэрвень колькасць пошукавых запытаў на здыманне кватэры аказалася на 5 — 10% меншай, чым за аналагічныя перыяды мінулых гадоў.

Сярэднія значэнні арэндных ставак у большасці сваёй працягнулі зніжацца. Цяперашнія цэны арэнды кватэр у межах сталіцы ў сярэднім на 4 — 5% ніжэйшыя, чым год таму.

Nashaniva.com