У Расіі з пачатку вайны заблакавалі 5300 сайтаў

Гэты падлік вядзе арганізацыя Раскамсвабода. Там адзначаюць, што калі на самым пачатку вайны рашэнні аб блакаваннях прымала Генпракуратура, то цяпер гэта робяць у асноўным рэгіянальныя суды.

11.07.2022 / 18:00

З пачатку вайны ў Расіі заблакаваныя ўсе незалежныя СМІ на рускай і іншых мовах. З сацсетак пад блакаванне трапіў Твітар, а Фэйсбук і Інстаграм, як і іх галаўная кампанія Meta, прызнаныя экстрэмісцкімі.

Nashaniva.com