Ва Ухані выяўлены выпадак халеры

Кітайскія эпідэміёлагі пацвердзілі інфармацыю пра захворванне аднаго чалавека на халеру ва Уханьскім універсітэце. Пра гэта ў панядзелак паведаміў Камітэт аховы здароўя муніцыпальнага раёна Учан.

11.07.2022 / 09:15

Ухань. Фота aa.com.tr

Як адзначаецца ў дакуменце, сералагічны аналіз пацвердзіў інфікаванне менавіта гэтым відам. Асноўнымі сімптомамі пацыента былі дыярэя і павышаная тэмпература, У цяперашні час ён знаходзіцца на лячэнні.

Крыніца захворвання пакуль не выяўленая. Спецыялісты цэнтра правялі дэзінфекцыю ў памяшканнях універсітэта.

Менавіта ва Ухані у канцы 2019 года з'явіўся каранавірус, які распаўсюдзіўся па ўсім свеце.

Nashaniva.com