СМІ: Гурт «Бі-2» асвісталі на выступе пасля матча за Суперкубак у Пецярбургу

Фронтмен калектыву Лёва выйшаў на поле ў чырвона-белым шаліку (гэта фірмовыя колеры маскоўскага «Спартака», але не толькі). Музыкі выканалі тры песні, піша пецярбургскае выданне «Бумага».

10.07.2022 / 10:41

Праўладныя выданні размясцілі навіны, што заўзятары асвісталі «Бі-2». Хоць на відэа чуваць, што акрамя свісту з трыбун таксама даносіліся апладысменты.

У «патрыятычных» пабліках таксама апублікавалі падобныя пасты, напісаўшы, што «гэта [выступ] узгадніў Бяглоў».

Першапачаткова на матчы за Суперкубак у Пецярбургу павінен быў спяваць гурт «Ленінград», але выступ з невядомых прычын адмянілі.

Пасля таго як арганізатары прынялі рашэнне паклікаць гурт «Бі-2», нібыта занесены ў «чорны спіс» артыстаў, іх, а таксама музыкаў, пачалі цкаваць у Z-пабліках.

Nashaniva.com