Украінскія вайскоўцы мініруюць мяжу з Беларуссю

Падраздзяленні УСУ і памежнай службы Украіны ўмацоўваюць паўночную мяжу краіны — мінуюць небяспечныя напрамкі і ўладкоўваюць інжынерныя загароды, заявіў камандуючы аб'яднаных сіл УСУ Сяргей Наеў.

09.07.2022 / 18:13

Пры гэтым міністэрства абароны Украіны лічыць, што на гэты момант пагроза ўварвання беларускай арміі малаверагодная.

«Сёння прамой пагрозы з боку Беларусі няма, таму што не створаная групоўка войскаў, не разгорнутая сістэма кіравання гэтай групоўкай», — заявіў 1 ліпеня прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Але на мяжы з Украінай знаходзіцца сем батальёнаў Узброеных сіл Беларусі, што адцягвае частку рэсурсаў УСУ ад усходняга флангу, дадаў Скібіцкі.

Nashaniva.com