Памёр былы прэзідэнт Анголы Эдуарду душ Сантуш, які кіраваў краінай 38 гадоў

Былы прэзідэнт Анголы Жазэ Эдуарду душ Сантуш памёр у Іспаніі ва ўзросце 79 гадоў.

08.07.2022 / 15:45

У Анголе абвешчаная нацыянальная жалоба.

Душ Сантуш кіраваў краінай з 1979-га па 2017-ы — 38 гадоў. Гэта другое месца па працягласці ў свеце пасля прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Нгемы сярод неманархічных дзяржаў.

Nashaniva.com