Генштаб Украіны: Беларусь аддала аэрадром у Зябраўцы пад кантроль расіян

Пра поўны кантроль расійскіх войскаў над аэрадромам «Зябраўка» пад Гомелем заявіў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сілаў Украіны брыгадны генерал Аляксей Громаў падчас брыфінгу ў медыяцэнтры Украіна-Укрінформ 7 ліпеня 2022 года.

07.07.2022 / 22:09

Аэрадром «Зябраўка» з вышыні

«Аэрадром» Зябраўка» ў Беларусі ўжо цалкам кантралюецца расіянамі. Цяпер там будуецца расійская вайсковая база. На тэрыторыі аэрадрома знаходзіцца ракетны дывізіён ракетнага комплекса «Іскандэр-М» і дывізіён С-400», — сказаў Громаў.

Акрамя таго, па ягоных звестках, пад Мінскам рыхтуюцца прымаць комплексы С-400 з Расіі, а цягам наступнага месяца плануецца адправіць вайскоўцаў з Беларусі ў Расію на навучанне.

Але ў той жа час Аляксей Громаў падкрэсліў, што верагоднасць уступлення Узброеных сілаў Беларусі ў вайну з Украінай застаецца нізкай.

Па словах Громава, прыкмет фармавання наступальных груповак на тэрыторыі Беларусі пакуль няма, але ў краіне нібыта актыўна вярбуюць былых вайскоўцаў у прыватную вайсковую кампанію «Ліга» (новая назва ПВК Вагнера). У першую чаргу гаворка ідзе пра вайскоўцах са спецыяльных падраздзяленняў і лётчыкаў.

Nashaniva.com