Тры гады «хатняй хіміі» за «перакрыццё руху транспарту» далі Аляксею Максюкову

Суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуд па справе палітзняволенага Аляксея Максюкова, якога абвінавачвалі ў арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Працэс вяла суддзя Таццяна Пірожнікава, піша «Вясна».

07.07.2022 / 21:18

Жыхара Мінска затрымалі 17 красавіка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што ён нібыта прымаў ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух транспарту.

Nashaniva.com