З 9 ліпеня запускаецца спрошчаная працэдура атрымання дазволаў на жыхарства ў Польшчы для беларусаў

9 ліпеня Польшча спрашчае працэдуру атрымання дазволу на часовае пражыванне для беларусаў з гуманітарнымі візамі, якія жывуць у Польшчы, паведамляе польскае Упраўленне па справах замежнікаў. Паведамленне пра гэта на афіцыйным сайце выдадзена не толькі па-польску, але і па-беларуску.

07.07.2022 / 19:35

9 ліпеня 2022 года ў Польшчы набывае моц пастанова, якая дазволіць звяртацца па дазвол на часовае пражыванне тым грамадзянам Беларусі, якія маюць польскую гуманітарную візу (з пазнакай «D 21»). Перад падачай заявай на гэты дазвол на жыхарства чалавек павінен знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.

Новая працэдура выдачы беларусам дазволу на жыхарства будзе мець цэлы шэраг пераваг у параўнанне:

Дазвол на часовае пражыванне будзе выдавацца ваяводам па месцы знаходжання грамадзяніна Беларусі.

З 1 студзеня 2023 года ўладальнік гэткага часовага дазволу на пражыванне зможа хадайнічаць аб выдачы польскага праязнога дакументу для замежніка.

«Магчымасць спрошчанай легалізацыі — яшчэ адна праява асаблівай падтрымкі Польшчай беларускага грамадства, якое зазнае рэпрэсіі ў сваёй краіне са жніўня 2020 года», — заявіў прэс-сакратар Упраўлення па справах замежнікаў Якуб Дудзяк.

Спрашчэнне легалізацыі беларусаў у Польшчы было адной з тэмаў размовы Святланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Матэўшам Маравецкім 4 ліпеня. Кіраўнік польскага ўраду запэўніў беларускую дэмакратычную лідарку пра тое, што «змены наступяць у хуткім часе».

Nashaniva.com