З Беларусі зноў забараняюць вывозіць муку і грэчку

Урад аднавіў забарону на вываз з Беларусі пшанічнай мукі і грэчкі. Адпаведную пастанову падпісаў Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.

06.07.2022 / 16:28

Паводле пастановы, забарона на вываз з Беларусі ўводзіцца на тры месяцы і тычыцца мукі з пшаніцы мяккай і спельты, крупы грубага памолу з грэчкі, грачанага зерня абвалянага і гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі. Робіцца гэта «ў мэтах абароны ўнутранага рынку».

Папярэдняя падобная забарона ўводзілася на тры месяцы ў сакавіку.

Nashaniva.com