Ва Украіне Расія прымяніла электрамагнітныя комплексы «Ступар» 

Расійскія электрамагнітныя «стрэльбы» для барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі (БПЛА) упершыню ўжылі падчас вайсковай спецаперацыі ва Украіне, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах.

06.07.2022 / 15:27

Фота: ТАСС

Паводле слоў крыніцы, апараты паказваюць досыць высокую эфектыўнасць прымянення і зручныя ў выкарыстанні: «З дапамогай навядзення прыцэла на аб'ект і простым націсканнем на кнопку «Ступар» глушыць кіруючы сігнал паміж аператарам і беспілотнікам, пасля чаго ўкраінскі дрон нейтралізуецца і прымусова садзіцца ў патрэбнае месца».

Магчыма, падобная тэхніка была прымененая на Данбасе.

«Ступар» дзейнічае на адлегласці да 2 км у 20-градусным сектары. Комплекс таксама можа падаўляць каналы навігацыі і перадачы БЛА, іх фота— і відэакамеры ў оптыка-электронным дыяпазоне.

Nashaniva.com