У Смалявіцкім раёне саспеў кавун вагой 17,5 кг

У гаспадарцы «Азярыцкае-Агра» Смалявіцкага раёна знялі з поля кавун вагой 17,5 кг, піша тэлеграм-канал «Смалявічы. Мінская праўда».

06.07.2022 / 12:12

Кавуновы сезон у Беларусі стартуе напрыканцы лета. У гаспадарцы растлумачылі, што знялі ягаду «на пробу».

«Смачна, але вырашылі, што гіганцкім ягадам трэба яшчэ даспець. Так што збор ураджаю пакуль адкладаецца», — піша тэлеграм-канал.

Nashaniva.com