Расіянін сфатаграфаваўся, скачучы цераз Вечны агонь на плошчы Перамогі, і можа сесці на тры гады

35-гадовы грамадзянін Расіі часта бываў па справах у Мінску і ў апошні прыезд папрасіў, каб яго сфатаграфавалі ў скачку праз вечны агонь. Праз некаторы час яго затрымалі. Расіяніна будуць судзіць за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў турмы, а да суда мужчына будзе знаходзіцца ў СІЗА.

05.07.2022 / 18:37

Пракуратура Партызанскага раёна Мінска асабліва падкрэслівае, што ўчынак мужчыны «вдвойне кощунственный», бо ён вучыўся ў вайсковым ВНУ, яго жонка — псіхолаг у вайсковым вучылішчы, а бабуля ўдзельнічала ў «Вялікай айчыннай» вайне.

Nashaniva.com