У Мінскім моры патануў 14-гадовы падлетак

05.07.2022 / 15:13

Фота: СК

Трагічны выпадак здарыўся ў панядзелак, паведамляе СК.

Днём падлетак з сябрамі паехаў на пляж №6 Заслаўскага вадасховішча. Хлопчык вырашыў даплысці да буйкоў, але не разлічыў свае сілы і, вяртаючыся назад, пачаў тануць.

Выратаваць яго не ўдалося. Яго цела дасталі з вады супрацоўнікі Асвода.

Nashaniva.com