40 дзён без Янкі Запрудніка. Яго сям’я дзякуе ўсім, хто выказаў спачуванне з нагоды смерці

40 дзён прайшло, як адышоў у лепшы свет Янка Запруднік —патрыярх беларускай дыяспары, доктар гісторыі, палітолаг, літаратар і публіцыст, сябра Рады «Бацькаўшчыны».

02.07.2022 / 12:06

Родныя Янкі Запрудніка перадаюць падзяку ўсім, хто выказаў спачуванні з нагоды яго смерці:

«Шчыра дзякуем усім, хто выказаў спачуваньне з нагоды сьмерці Янкі Запрудніка (Сяргея Вільчыцкага) — вусна, пісьмова або праз сродкі масавай інфармацыі, хто прынес кветкі на яго магілу. Адмысловая падзяка тым, хто заміж кветак ахвяраваў грошы на царкву сьв. Еўфрасіньні Полацкай або на дапамогу дзецям Беларусі, каб падтрымаць і працягнуць беларускую справу, якой Янка Запруднік аддаў усё жыцьцё.

Надзея Запруднік (Кудасава), удава; Ніна й Вера (дочкі)».

Nashaniva.com