Сёння ў Гродне быў затрыманы Алег Сягоднік

Алег — мантажнік, бацька траіх дзяцей, раварыст, сябра ўжо ліквідаванай арганізацыі «ВелаГродна», паведамляе «Вясна».

30.06.2022 / 13:31

У канцы кастрычніка 2020 года яго затрымалі на ровары разам з сябрамі, а пасля збілі. На яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП.

Ён адбыў двое сутак у ізалятары і атрымаў штраф у 20 базавых велічыняў (тады — 540 рублёў).

Nashaniva.com