Мастацкая выстава «Гэта дыягназ» прапрацавала толькі адзін дзень

28 чэрвеня ў мінскай арт-прасторы «Factory» адкрылася выстава «Гэта дыягназ». Яе тэма — крытыка і тое, як глядач успрымае творчасць. Яна павінна была працаваць да 10 ліпеня, але закрылася ў першы ж дзень, паведамляе «Еўрарадыё».

29.06.2022 / 20:13

Зладзілі выставу тры мастачкі — Віка Богуш, Ірына Малукалава і Zaza Kli. Сваім творам яны загадзя паставілі «дыягназ»: дадалі да карцін ды інсталяцый каментары на стыкерах (ад «Не цепляет» да «А картины дорогие?»).

Хаця планавалася, што выстава будзе працаваць да 10 ліпеня, зачынілася яна ў першы ж дзень. Ірына Малукалава, якая паведаміла пра закрыццё, не стала тлумачыць прычыны.

Nashaniva.com