«Дабрацэн» і «Святлафор» заваёўваюць беларускі рынак

Сеткі расійскіх дыскаўнтараў «Дабрацэн» і «Святлафор» працягваюць адкрываць новыя крамы ў Беларусі. Як вынікае з інфармацыі ў Гандлёвым рэестры, абодва дыскаўнтары ў гэтым годзе прыраслі новымі гандлёвымі аб'ектамі, піша «Зеркало». 

26.06.2022 / 20:43

Сёлета ў Беларусі зарэгістравалі чатыры новыя «Дабрацэны», вынікае з Гандлёвага рэестра. У лютым і маі адкрыліся дзве крамы ў Калінкавічах, а таксама па адной у Свіслачы і Ваўкавыску. Цяпер у цэлым па краіне налічваецца 25 гандлёвых аб'ектаў гэтай сеткі.

Гандлёвая сетка «Святлафор» таксама пашыраецца. У студзені яе крамы адкрыліся ў Лідзе, Давыд-Гарадку, Мінску, Слуцку, у лютым — у Жодзіне і Глуску, у сакавіку і ў маі — у Магілёве, у маі — таксама ў Горках.

Праўда, некаторыя крамы «Святлафора» з Гандлёвага рэестра і выключылі. Напрыклад, у лютым — крамы ў Мінску і Віцебску, у сакавіку — у Баранавічах, у маі — у Горках і Пінску.

Nashaniva.com