Спёка не адступае. У панядзелак зноў да +33°С

Жоўты ўзровень небяспекі з-за спякоты ў Беларусі захаваецца ў панядзелак — 27 чэрвеня днём амаль па ўсёй краіне паветра прагрэецца +30…+33°С, папярэджваюць у Белгідраметцэнтры.

26.06.2022 / 14:35

Тэрыторыя краіны аказалася пад уплывам цёплага трапічнага паветра з поўдня Еўропы.

Ападкаў заўтра не чакаецца, вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні, умераны. 

Спёка захаваецца і ў наступныя дні.

Nashaniva.com