З імітацыяй падрыву нафтабазы і затрыманнем дыверсантаў: у панядзелак пройдуць вучэнні МНС 

27 чэрвеня ў Беларусі пройдуць тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару, паведамляе прэс-служба МНС. Адпрацоўка элементаў будзе праходзіць на 11 пляцоўках. Вучэнні адбудуцца ў пасёлку Светлы Гай Барысаўскага раёна. Ад МНС будзе задзейнічана 215 чалавек. Таксама сярод удзельнікаў заяўленыя супрацоўнікі АМАП, САХР, ДАІ.

26.06.2022 / 14:01

На пляцоўках адпрацуюць:

— затрыманне дыверсійнай групы супрацоўнікамі АМАП;

— тушэнне пажару на трансфарматарнай падстанцыі і суседняга будынка;

— прыёмы альпінізму на скаладроме;

— антытэрарыстычную аперацыю супрацоўнікамі САХР;

— ратавальныя працы і тушэнне пажараў у разбураных будынках і збудаваннях;

— спыненне падраздзяленнямі ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама спробы перавозкі небяспечных радыеактыўных рэчываў;

— аварыйна-ратавальныя працы пры ДТЗ аўтамабіля, які перавозіць крыніцы іанізуючага выпраменьвання;

— спыненне спробы незаконных дзеянняў узброеных асоб;

— аварыйна-ратавальныя работы на воднай акваторыі;

— імітацыя падрыву нафтабазы варожых беспілотнікаў;

— тушэнне пажару ў рэзервуарным парку захоўвання светлых нафтапрадуктаў;

— тушэнне пажару рэктыфікацыйнай калоны;

— тушэнне лясных пажараў з ужываннем авіяцыі МНС;

— ліквідацыя наступстваў авіяцыйнага тэрарыстычнага здарэння;

— вызваленне закладнікаў, нейтралізацыя ўзброеных злачынцаў, якія знаходзяцца ў аўтобусе;

— ліквідацыя наступстваў ДТЗ;

— дзеянні пры правядзенні аварыйна-ратавальных работ па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі з наяўнасцю небяспечных хімічных рэчываў на чыгуначным транспарце.

Nashaniva.com