У Малдове забароняць расійскія навіны

У Малдове забароняць вяшчанне расійскіх праграм навін, адпаведны закон падпісала прэзідэнт Мая Санду. Пра гэта паведаміла кіраўніца Рады па тэлебачанні і радыё Ліліяна Віцу.

19.06.2022 / 11:17

Паводле яе слоў, закон плануецца апублікаваць у пятніцу, 24 чэрвеня, пасля чаго ён уступіць у сілу. Віцу дадала, што дакумент таксама вызначае паняцце «дэзынфармацыі», якое прадугледжвае жорсткія меры за яе трансляцыю.

«Калі факт будзе даказаны, то кампаніі пазбавяць ліцэнзіі на сем гадоў. Багацце дэзынфармацыі мы назіраем, як правіла, у перадвыбарчы перыяд», — падкрэсліла Віцу.

Nashaniva.com