Наталля Дуліна выйшла на волю пасля 15 сутак арышту

Былы дацэнт МДЛУ адсядзела 15 сутак за тое, што нібыта размахвала рукамі і нецэнзурна выказвалася.

19.06.2022 / 08:46

Гэта быў трэці арышт Дулінай за гэты год. 10 мая Наталля выйшла на свабоду пасля 15 сутак зняволення за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Да гэтага яна адсядзела 15 сутак за ўдзел у антываеннай акцыі 27 лютага.

Пасля пачатку пратэстаў Наталля была звольненая з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яна брала ўдзел у забастоўках ва ўніверсітэце і падтрымлівала студэнтаў.

Nashaniva.com