Расія скарачае пастаўкі газу ў Германію на 40 працэнтаў

Расія скарачае пастаўкі газу ў Германію па газаправодзе «Паўночны паток» на 40 працэнтаў — з планавых 167 млн кубаметраў за суткі да 100 млн кубаметраў.

14.06.2022 / 17:12

Фота: gazeta.ru

Пра гэта паведаміла прэс-служба «Газпрама».

У кампаніі спаслаліся на затрымку рамонтных работ на кампрэсарнай станцыі з-за недахопу камплектуючых, не пастаўленых нямецкім канцэрнам Siemens.

У маі Siemens абвясціла пра спыненне бізнэсу ў Расіі.

Nashaniva.com