Жыхар Гарадоцкага раёна разбіраў столь у старой хаце і знайшоў пісталет-кулямёт

14.06.2022 / 11:35

У Гарадоцкім раёне мужчына ў прыватным доме знайшоў схованку са зброяй і патронамі, піша БЕЛТА.

Вясковец праводзіў дэмантажныя работы ў прыватным доме ў вёсцы Маскалянята. Падчас разборкі перакрыцця столі ён знайшоў схованку. Да здзіўлення 30-гадовага мужчыны, унутры знаходзіліся 35 пісталетных патронаў калібра 7,62 мм і пісталет-кулямёт сістэмы Шпагіна ўзору 1941 года. Грамадзянін паведаміў пра гэта ў Гарадоцкі РАУС.

Экспертызы паказала, што боепрыпасы і сам пісталет-кулямёт былі прыдатныя для выкарыстання.

«Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што выпадкова выяўленыя смяротныя знаходкі належалі былому гаспадару дома. Пенсіянер памёр у жніўні 2018 года, і ўвесь гэты час ніхто не ведаў пра тое, што ён з'яўляўся ўладальнікам такога арсенала», — растлумачылі ў міліцыі.

Крыніцы паходжання зброі і патронаў высвятляюць.

Nashaniva.com