СБ пастфактум выдаліла са свайго рэпартажу пра суд над Аўтуховічам кавалак тэксту

СБ выдаліла са свайго рэпартажу пра суд над Аўтуховічам кавалак тэксту, дзе ён заяўляў, што фігуранты справы давалі сведчанні супраць сябе пад катаваннямі і ціскам.

13.06.2022 / 19:01

Першапачаткова ў рэпартажы з судовага пасяджэння былі словы наступныя словы Мікалая, звяртае ўвагу «Вясна»:

«Падаваць гэта так, што мы збіраліся ў гэтым доме для таго, каб будаваць планы па звяржэнні ўлады, — гэта глупства. Я адкажу на любыя пытанні, каб зняць усе абвінавачванні з гэтых людзей. Гэтыя людзі не мелі ўяўлення аб маёй дзейнасці. Ніякую зброю яны не бачылі. Я спецыяльна нікому нічога не паказваў. Іх трымаюць тут толькі таму, што яны знаёмыя са мной. Ні аднаго доказу іх віны ў справе вы не знойдзеце. Паказанні, якія яны далі ў дачыненні да саміх сябе, былі атрыманы пад катаваннямі і моцным псіхалагічным ціскам».

Пазней гэтыя словы былі выдаленыя.

Чытайце таксама: 

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Падрабязнасці таго, што адбываецца на працэсе Аўтуховіча, уражваюць і вымушаюць задумацца

Nashaniva.com