Літва паставіць дзве сотні сірэн на выпадак аварыі на БелАЭС

Літва збіраецца ўсталяваць 197 акустычных сірэн на выпадак выбуху на Беларускай АЭС, паведамляе lrt.lt. Сірэны будуць размяшчацца ў стокіламетровай зоне патэнцыйнага паражэння, у тым ліку ў Вільні, Электрэнаі, Вісагінасе і Троках. 

13.06.2022 / 16:23

Беларуская АЭС

Рэалізацыя праекта дазволіць хутка папярэдзіць пра здарэнне больш за 800 тысяч чалавек у 17 муніцыпалітэтах Літвы. Закупку сірэн і спадарожнага абсталявання прафінансуюць Еўрасаюз і фонды Нарвежскага фінансавага механізму.

Nashaniva.com