Гадавая інфляцыя па выніках мая — 17 %

Паводле падлікаў Белстата, у маі, у параўнанні з красавіком, спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 0,7 %. Пры гэтым у параўнанні з мінулагоднім маем інфляцыя склала 17 %.

10.06.2022 / 19:58

З пачатку бягучага года спажывецкія цэны павялічыліся на 11,9 %. У красавіку гадавая інфляцыя была на ўзроўні 16,8 %.

Найбольш за год у Беларусі падаражэлі прадукты харчавання — 19,3 %. Нехарчовыя тавары сталі даражэйшыя на 18,7 %, цэны на паслугі выраслі на 10,8 %.

Інфляцыя па выніках 2022 года запланаваная ўрадам на ўзроўні 6 %.

Nashaniva.com