Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС супраць Расіі і Беларусі

Швейцарыя падтрымала санкцыі Еўрасаюза супраць 100 фізічных і юрыдычных асоб з Расіі і Беларусі, паведамляе агенцтва Reuters. Гэта шосты пакет санкцый, прыняты паўтара тыдня таму.

10.06.2022 / 19:43

З беларускага боку пад санкцыі трапілі кіраўнік Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, сыны алігарха Аляксея Алексіна Віталь і Дзмітрый, уладальнік холдынгу Dana Багалюб Карыч, прапагандысты Андрэй Сыч, Ігар Тур, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак. 

Санкцыі мусяць набыць моц з сённяшняга дня.

Швейцарыя не з'яўляецца сяброўкай Еўрасаюза, але ў справах, якія тычацца заходніх каштоўнасцяў, звычайна з ЕС салідарызуецца. 

Nashaniva.com