У Расіі ўзнік дэфіцыт высокадакладных крылатых ракет

У Расіі ўзнік дэфіцыт высокадакладных крылатых ракет, якімі абстрэльваюць Украіну. Таму яны пачалі выкарыстоўваць савецкія Х-22.

10.06.2022 / 14:43

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Вадзім Скібіцкі.

«Мы заўважылі, што Расія ажыццяўляе значна менш ракетных абстрэлаў і выкарыстоўвае ракеты Х-22. Гэта старыя савецкія ракеты вытворчасці 1970-х гадоў. Гэта сведчыць аб тым, што ў Расеі заканчваюцца высокадакладныя ракеты», — распавёў ён.

Упершыню Расія выкарыстала такія ракеты 9 мая ў Данецкай вобласці.

Nashaniva.com