Палітвязень Мікіта Прысталенка выйшаў на волю

25-гадовы Мікіта Прысталенка — жыхар Віцебска, якога асудзілі на адзін год «хіміі» за сарваны дзяржаўны сцяг, піша «Вясна».

09.06.2022 / 21:05

Мікіту Прысталенку прызналі вінаватым па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (Здзек над дзяржаўнай сімволікай). З 10 верасня 2021 года ён адбываў тэрмін у мазырскай папраўчай установе № 21.

9 чэрвеня палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Nashaniva.com